29 верасня была праведзена класная гадзiна ”З вытокаў роднай мовы”. Беларуская мова – адна з самых старажытных,  вялікі і бясцэнны скарб нашага народа. Без мовы не можа існаваць ніводны чалавек, без моўнай культуры няма асобы. У гэтым упэўніліся дзевяцiкласнiкi здзейсніўшы віртуальнае  падарожжа  ў гісторыю ўзнікнення і паходжання роднай мовы. Вучні даведаліся аб асноўных этапах станаўлення  сучаснай беларускай мовы, аб мінулым роднага краю, гістарычнай і культурнай спадчыне. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, павагі і любові да роднай мовы.